настаўнікі

  

  Іваноўская Тамара Ягораўна - настаўніца пачатковых класаў. Яна лепшая з тых, хто ўкладае ў дзіцячыя галоўкі базу, аснову, пачатак ведаў, якія спатрэбяцца ім у будучыні. Каб не яна, не ведалі б многія з нас інстытутаў, пяцёрак, ды прэстыжнай працы. Шкада, што сваіх першых настаўніц многія нават і не памятаюць :(  

   Галіна Станіславаўна Сыраежкіна - хто яе не ведае, той ніколі не вучыўся ў нашай школе і не меў "праблемаў" з геаграфіяй. Здаецца, яе баяцца больш, чым ўсіх астатніх настаўнікаў, а баяцца - значыць паважаюць... Дзякуючы яе намаганням, школа можа ганарыцца шматлікімі перамогамі на геаграфічных алімпіядах рознага ўзроўню. Бывае, што ўрок Галіны Станіславаўны праходзіць, як адна вялікая класная гадзіна.  

   Людзміла Іосіфаўна Мірэйчык - самая класная класная і настаўніца беларускай мовы. Усе непаразуменні вырашае лёгка і проста. Дапамагла многім ўсведаміць значнасць і "панскасць" роднай мовы.

    Людзміла Уладзіміраўна Кудзінава - выкладае гісторыю і серыю прадметаў, назвы якіх мяняцца кожны год (ЧПГ, ЧіГ і г. д.) Спрабуе "сфарміраваць" у вучнях самастойнасць думак і поглядаў і здольнасць адстаяць іх. Урокі часта праходзяць ў форме дыскусій.

 

змест

галоўная
гісторыя
музеі
фоткі
настаўнікі
пра...
лінкі
хуткая дапамога
гасцёўня
нашы гузікі

лічыльнікі

Rating All.BY

Copyright © 2002  | design by: renematus™

Используются технологии uCoz