галоўная
|
Навіны__>>
6.05.2003 - Mi
escuela = >
5.05.2003 - Нарэшце, вырашыўшы ўсе свае уласныя пытанні, адмін сайта вырашыў узяцца за яго рэфармаванне. Будуць перавернуты з ног на галву не толькі раздзелы, але і сам дызайн.
Бо той узровень, якога дасягнула веб-лабараторыя
Renematus вымагае больш якаснага і адказнага падыхода.
c@p][eretyk
Вітаю ўсіх, хто вырашыў
наведаць афіцыйны сайт барысаўскай
сярэдняй школы №17! Школы з
паглыбленым вывучэннем іспанскай
мовы. Без усялякіх праблем вы
даведаецеся, пра тое, чым "дыхае"
школа, пра вучняў, што складаюць
аснову яе "насельніцтва" і пра
настаўнікаў якія прадстаўляюць сабой
"адміністратыўныя структуры". На
фатаздымках вы зможаце адшукаць
знаёмыя твары (калі вучыліся, альбо
працавалі ў нашай школе) і ўбачыць, чым
займаюцца "новыя пакаленні". Сайт,
як і сама школа, заўсёды рад вітаць на
сваіх старонках новых наведвальнікаў.
А зараз ён гасцінна запрашае Вас на
экскурсію па сваіх прасторах!!!
Далей мы хуценька
распавядзем пра адметнасці нашай
школы, пра тое, што вылучае яе з шэрагу
іншых, школа № 17 гэта:
Школа
з паглыбленым вывучэннем іспанскай
мовы
На
працягу 15 год вучні школы з'яўляюцца
пераможцамі абласных і рэспубліканскіх
алімпіяд па іспанскай мове
Існуе
дамоўленасць аб супрацоўніцтве з мінскім
дзяржаўным лінгвістычным універсітэтам
Дзіцячае
самакіраванне ажыцяўляецца праз
школьную рэспубліку "Спадарожнік"
Настаўнікі
школы працуюць, а вучні, штогод,
адпачываюць у Іспаніі, дзе праходзяць
выдатную моўную практыку. вывучаюць
традыцыі іспанскага народу
У
школе працуюць два музея: Народны
музей 125 гвардзейскага бамбардзіровачнага
Барысаўскага жаночага палка ім. М. М.
Расковай (кіраўнік Холіна Т. А.). Гісторыка-этнаграфічны
музей "Пад стрэхамі прадзедаў"
(кіраўнік Крэнь С. М.).
Прапановы і пытанні кіруйце
сюды - alehiv_st@tut.by
а таксама на гасцёуню.
|