настаўнікі
|
Іваноўская Тамара Ягораўна - настаўніца пачатковых класаў. Яна лепшая з тых, хто ўкладае ў дзіцячыя галоўкі базу, аснову, пачатак ведаў, якія спатрэбяцца ім у будучыні. Каб не яна, не ведалі б многія з нас інстытутаў, пяцёрак, ды прэстыжнай працы. Шкада, што сваіх першых настаўніц многія нават і не памятаюць :(

Галіна
Станіславаўна Сыраежкіна - хто
яе не ведае, той ніколі не вучыўся ў
нашай школе і не меў "праблемаў" з
геаграфіяй. Здаецца, яе баяцца больш,
чым ўсіх астатніх настаўнікаў, а
баяцца - значыць паважаюць... Дзякуючы
яе намаганням, школа можа ганарыцца
шматлікімі перамогамі на геаграфічных
алімпіядах рознага ўзроўню. Бывае, што
ўрок Галіны Станіславаўны праходзіць,
як адна вялікая класная гадзіна.

Людзміла
Іосіфаўна Мірэйчык - самая
класная класная і настаўніца
беларускай мовы. Усе непаразуменні
вырашае лёгка і проста. Дапамагла многім
ўсведаміць значнасць і "панскасць"
роднай мовы.

Людзміла
Уладзіміраўна Кудзінава -
выкладае гісторыю і серыю прадметаў,
назвы якіх мяняцца кожны год (ЧПГ, ЧіГ
і г. д.) Спрабуе "сфарміраваць" у
вучнях самастойнасць думак і поглядаў
і здольнасць адстаяць іх. Урокі часта
праходзяць ў форме дыскусій.

|